Аўтапартрэт з фескай (Ян Рустэм)
| ||
Ян Рустэм | ||
Аўтапартрэт з фескай. каля XIX стагоддзе | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 26 × 20 см | |
Літоўскі мастацкі музей, Вільнюс |
Аўтапартрэт з фескай — адзін з аўтапартрэтаў аўтарства Яна Рустэма, які захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі і выстаўляецца ў Вільнюскай карціннай галерэі[1].
Апісанне карціны
[правіць | правіць зыходнік]Як гэта звычайна для партрэтаў Рустэма, аўтапартрэт пагрудны. Мастак адлюстраваны ў павароце тры чвэрці, павернуты направа[1]. Ён апрануты ў чорную куртку, жоўтую камізэльку і белую кашулю са складаным каўняром і белай хусткай, завязанай на шыі. На галаве чырвоная феска. Фон цёмна-карычневы[1].
Варыянты карціны
[правіць | правіць зыходнік]Ян Рустэм намаляваў дастаткова вялікую колькасць аўтапартрэтаў, на некаторых з іх ён паказаны ў фесцы. Пры гэтым карціны не з'яўляюцца дакладнымі копіямі, а адрозніваюцца рознымі дэталямі ад кірунку позірку да ўзроста мастака.
Прынамсі два аўтапартрэты былі страчаныя падчас Другой Сусветнай вайны, яшчэ некалькі захоўваюцца ў розных музеях Літвы і Польшчы.
-
Аўтапартрэт з фескай, 1800-я. Страчаны падчас вайны
-
Аўтапартрэт з фескай, 1810-я. Страчаны падчас вайны
-
Аўтапартрэт з фескай, 1810-я. Нацыянальны музей ва Уроцлаве
-
Аўтапартрэт з фескай, 1820. Нацыянальны музей у Варшаве у Варшаве
-
Аўтапартрэт з фескай. Літоўскі мастацкі музей у Вільнюсе
Зноскі
- ↑ а б в Autoportretas su fesu(недаступная спасылка) (літ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Autoportretas su fesu(недаступная спасылка) (літ.)